Абсурдны прысуд Андрусю Цянюце

Абсурдны прысуд Андрусю Цянюце

Сёння сустаршыня маладога фронту і удзельнік кампаніі «Хопіць піць — Трэба жыць» Андрусь Цянюта атрымаў «падзяку» і «ўзнагароду» ад улад горада за распаўсюд антыалкагольнай інфармацыі. Велічыня «ўзнагароды» склала 25 базавых велічынь штрафу.
Справа актывіста разглядалася паседжаннем Адміністрацыйнай камісіі Савецкага района г. Гомеля.

Нагадаем: 21 лістапада бягучага года грамадкія актывісты Андрусь Цянюта і Станіслаў Булла былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за разлепку антыалкагольных дэматыватараў ў грамадскіх месцах горада. Пасля затрымання актывісты былі дастаўлены ў Савецкі РАУС, дзе на іх былі складзены пратаколы па артыкуле 21.14 КаАП РБ (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання).

— Гэта абуральна ,- кажа Андрусь,- 25 базавых за тое, што мы робім іх працу. Бо, гэта ж улады павінны быць зацікаўлены ў рапаўсюдзе такой сацыяльнай рэклямы, ў тым ,каб людзі меней пілі, каб грамадства было болей здаровым. Але пасля сённішняга іхняга рашэння , мне здаецца , што зацікаўлены яны як раз-такі ў абратным

Разгледжанне справы Станіслава Буллы адкладзена з-за адсутнасці ў яго пры сябе пашпарту. Але, як заўважыў сам Станіслаў, ён не спадзяецца на нейкае іншае стаўленне да сябе адміністрацыйнай камісіі. «Хутчэй за ўсё вынік паседжання будзе такі ж, як і ў Андруся», падкрэсліў актывіст.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Крывіч (Dec 09, 2013:12:32)Адказаць

    Не лічу, што гэта абсурд, лічу — заканамернасьць! Бо краіна пад акупацыяй маскаля і спаіваньне нацыі гэта стратэгічная зброя, якая забівае не толькі сёньня, але і заўтра. Лічу абсурдным тое, што гэта пакараньне назвалі абсурдным. Атрымоўваецца, што хлопец не ўяўляе ўсёй небяспекі свайго змаганьня супраць маскальшчыны!