Ацыя салідарнасьці зь Іванам Шылам

Ацыя салідарнасьці зь Іванам Шылам

У аўторак, 22 лютага, на плошчы перад унівэрсытэтам, дзе навучаецца Іван Шыла, адбудзецца флэш-моб у падтрымку маладафронтаўца.

На працягу некалькіх гадзін з 11:00 да 14:00, на плошчы перад будынкам рэктарату будуць растаўлены намёты зь інфармацыяй, стэнд, будуць раздавацца ўлёткі пра сітуацыю Івана. “Мы будзем заахвочваць студэнтаў надрукаваць паштоўкі, якія будуць адпраўленыя ў турму на Акрэсьціна,” — паведамляюць аднакурсьнікі Івана Шылы.Аб 12:30 студэнты зьбяруцца на плошчы перад рэктаратам зь белымі і чырвонымі паветранымі балёнікамі ды сьцягамі ў падтрымку зьняволенага Івана Шылы.

Студэнт праграмы імя К. Каліноўскага Іван Шыла навучаецца на факультэце права, Універсітэту Сілезіі. 14 лютага ён быў асуджаны да 22 сутак турэмнага зьняволеньня за мінулагадовую акцыю ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча ў Горках а таксама за акцыі маўклівага пратэсту ў Салігорску.

Намінант прэміі “Люблю Беларусь!” Марэк Мігальскі асабіста заклікае да ўдзелу ў акцыі салідарнасці з Іванам Шылам!

Паводле http://www.migalski.eu/

Падзяліцца:

Каментары