“Адама і Еву” палічылі занадта аголенымі

“Адама і Еву” палічылі занадта аголенымі

2 верасня ў цэнтры Маладзечна плануецца пачаць устаноўку скульптурнай кампазіцыі пад назвай “Адам і Ева”, аўтарам якой з’яўляецца скульптар Уладзімір Жбанаў. Галоўныя яе героі — хлопец і дзяўчына — блукаюць сярод папараці. Дзяўчына, доўгавалосая і прыгожая, нібыта кліча за сабой свайго каханага.   

Не ўсе жыхары горада ўхваляюць ідэю зрабіць такую кампазіцыю сімвалам Маладзечна. Паводле інфармацыі рэгіянальнага інтэрнэт-партала Kraі.by, маладзечанцы сабралі сто подпісаў супраць усталявання “Адама і Евы”. Людзі накіравалі зварот да міністра культуры, дзе адзначылі, што “помнік месціць у сабе паганскі купальскі сюжэт — голая дзяўчына кудысьці кліча голага хлопца. Сэнс зразумелы. У той жа час, у нас і так вялікія праблемы з духоўнасцю, выхаваннем моладзі, захаваннем здаровага інстытуту сям’і, а мы бяром такі сімвал як сімвал горада”.

http://zviazda.by/

Падзяліцца:

Каментары