Адказ спадару Сурыкаву ад Маладога Фронту

Адказ спадару Сурыкаву ад Маладога Фронту

Сёння пасол Расеi Аляксандр Сурыкаў падчас прэс-канферэнцыi выказаў занепакоенасць з-за таго што Маладафронтаўцы неслi выявы нацыянальных герояў падчас святочнага шэсця, прысвечанага Дню Волi. Нам канешне смешна чуць, што iмперскiя парткi макрэюць ад аднаго вiда змагароў за Незалежнасць, але раз вы выказалi сваю “занепакоенасць” — то ўжо паслухайце i нашу.Увесь свет “занепакоены” пытаннямi: Колькi яшчэ часу вашая “бензазапраўка” (якую вы лiчыце краiнай) будзе лезцi ў справы незалежных дзяржаваў? Колькi яшчэ вашыя бандыты ў пагонах будуць баранiць дыктатараў i князькоў па ўсiм свеце? Колькi яшчэ людзей заб`е ваша “бензазапраўка” дзеля iмперскiх амбiцый? Чаму лепшыя вумы Расii адмаўляюцца падтрымлiваць “караля вашай бензакалонкi” i кажуць што зараз сорамна быць расейцам?

Мы не лезем ў справы вашай краiны, не спрабуем скрасцi частку вашай тэрыторыi. Так чаму вы лезеце ў душу да сваiх суседзяў? Чаму вы павiнны вырашаць хто наш нацыянальны герой? Чаму вы насаджаеце вашую культуру, мову, гiсторыю? Як бачыце нагод для “незапакоенасцi” у света, i прынамсi беларусаў значна болей.

А вось i асабiстыя пытаннi да вас, спадар пасол:

Як вы за восемь год губернатарства ў Алтайскiм краi змаглi развалiць усю эканомiку? Як вы змаглi зачынiць сотнi прадпрыемстваў i правесцi iх прыватызацыю за капейкi? Як вы змаглi за восемь год звалiць эканомiку рэгiёна на 78 месца з 89. Можа таму вы i сталi адзiнаросам якраз ў 2004 годзе, калi сканчалiся вашыя губернатарскiя паўнамоцтвы — а разам з iмi i недатыкальнасць ад праваахоўнiкаў? Як вы маглi ў 2007 годзе абяцаць увесцi ў Беларусь ядзерную зброю? Можа вас мiтрапалiт Павал навучыў?

Так што спадар пасол сачыце за сабой i сваiм агародам, i не лезце па крамлёўскай традыцыi ў агарод да суседа — бо ў агародзе ў суседа знойдуцца i вiлы i рыдлёўка.

Падзяліцца:

Каментары

  1. З-пад Вiцебска (Mar 28, 2014:10:37)Адказаць

    Малайцы! Так трымаць. Няхай у расейскай амбасадзе ведаюць, дзе iхнае месца:) Хоць i трохi грубавата атрымалася, неяк не дыпляматычна… Але агульны настрой, я лiчу, перададзены. Дзякуй, хлопцы.

  2. Павел (Mar 28, 2014:12:09)Адказаць

    Называть Россию бензозаправкой могут только глупые люди, типа сенаторов США и вот теперь ещё вы молодофронтавцы. Я сам белорус, мне очень дорога моя страна, её процветание и независимость, считаю себя патриотом. Но мне стыдно за вас, я не считаю героями националистов на вашем нацистском плакате, я не хочу таких настроений в своей стране и разгула майдановщины на улицах Минска. Если сашка белый ваш герой, то с вами вообще не о чем говорить. Я к чему это. Таких как вы меньшинство в Беларуси, вы не выражаете мнение большинства белорусов и не имеете права выступать от страны. День Воли это не повод разжигать национальную рознь. Это повод для радости и гордости за свою страну. Позор вам ребятки.

  3. Anatol Starkou (Mar 28, 2014:12:24)Адказаць

    Малады Фронт: “Так чаму вы лезеце ў душу да сваiх суседзяў?
    Чаму вы павiнны вырашаць хто наш нацыянальны герой?”

    Бандэраўцы ў 1943-м спалілі нашу беларускую Хатынь разам з яе жыхарамі, і таму старэйшы чалавек нагадаць аб гэтым мае права.

    “Небяспека расейскага імперыялізму існавала і існуе толькі тады, калі расейскі імперыялізм не абараняе нас, беларусаў, і беларускую незалежнасць, як зрабіў гэта ў 1944 годзе, каб вызваліць ад нямецкага нацызму, калі паклаў тысячы жыццяў сваіх салдат. Бо калі б не рускі Иван, то лізалі б мы па сённяшні дзень нямецкія сапагі НЕ МОВАЙ, А ЯЗЫКОМ, дый ці наўрад надрукавалі б нешта о русском империализме и его опасности.”

    А гэта я нагадаў цытату з майго артыкула ПАЛАЦ ДЫКТАТУРЫ, які надрукаваў Беларускі партызан 12:19 01/11/2013.

    Яшчэ дадам, што пасля той вайны 1941-44 гадоў Расея дапамагла нам падняць прамысловасць, што ў выніку спрыяла станаўленню дзяржаўнага суверэнітэта Беларусі, і сённяшняга сучаснага дабрабыту ўсіх яе грамадзян.

    І крыху не па тэме: лічу, што Малады Фронт, у тым выглядзе ў якім ён існуе апошнім часам — гэта тая арганізацыя беларускай моладзі, якую трэба забараніць.

    • Антон (Mar 28, 2014:21:30)Адказаць

      Бандэраўцы аніякіх адносін да Хатыні ня маюць. Гэтую расправу ўчыніў 118й шуцманшафт батальён, які складаўся з ліку ваеннапалонных Чырвонай Арміі. Падрабязьней тут:
      http://ru.wikipedia.org/wiki/118-й_шуцманшафт_батальон
      http://ru.wikipedia.org/wiki/Хатынь

      Вось ў чым дакладна можна вінаваціць бандэраўцаў, так гэта ў трагедыі на Валыні, дзе былі забіты тысячы палякоў. Але й там ня так усё адназначна.

  4. Сяргей (Mar 28, 2014:16:06)Адказаць

    Шкада, але ўрад ці Сурыкаў будзе чытаць гэты адказ.

    Антатоль Старкоў, Хатынь спалілі не бандэраўцы! А як раз дэнацыяналізаваныя савецкія людзі (сярод іх было й шмат расейцаў).

    Рускі Іван, які з вашых словаў бараніў нас, бараніў насамрэч ня нас а сваю Радзіму, складана выявіць што ў той час ён лічыў сваёй Радзімай. А з нацызмам змагаўся ня толькі Іван, а ўвесь сьвет, і беларусы ў тым ліку.

    Расея не дапамагала падняць нам прамысловасьць пасьля вайны, проста ссср вёў сваё звычайнае разьвіцьцё, і мы як яго частка. Прычым даволі няўдалае, калі параўнаць нават з той жа паваеннай Нямеччынай.

    І крыху па тэме: лічу, што Малады Фронт, у тым выглядзе ў якім ён існуе апошнім часам — гэта тая арганізацыя беларускай моладзі, якую трэба падтрымваць.

  5. Крывіч (Mar 28, 2014:19:40)Адказаць

    Будучыня Беларусі за Маладым Фронтам!
    Жыве Беларусь!
    Ганьба здраднікам і манкуртам!
    Сьмерць ворогам!

  6. Раман (Mar 28, 2014:22:33)Адказаць

    Жыве Беларусь!

  7. белпехота (Mar 29, 2014:05:39)Адказаць

    падстава усей дэмсупольнасцi у вас атрымалася з гэтым партрэтам!Калiноускага замянiлi чужым! Ен гаротны недзе у труне аб вас плача!Не палитыка гэта , а паказуха! Люблю Беларусь!!!

  8. белпехота (Mar 29, 2014:05:42)Адказаць

    падстава усей дэмсупольнасцi у вас атрымалася з гэтым партрэтам!Калiноускага замянiлi чужым!