Адкажы на простае пытаньне — атрымай кнігу!

Адкажы на простае пытаньне — атрымай кнігу!

Да гадавіны свайго дня народзінаў Малады Фронт абвяшчае віктарыну, пераможцы каторай атрымаюць кнігу “Маладафронтаўцы”.

Вам варта адказаць усяго толькі на адно пытаньне:

Які вядомы беларус сказаў, што маладафронтаўцы — незабытая надзея тая, што мусіць ратаваць зямлю сьвятую ?

Кнігу “Маладафронтаўцы” атрымае кожны, хто правільна й найбольш поўна адкажа на пытаньне.

Можаце ўдакладніць нават, што за сьвятую Зямлю меў на ўвазе аўтар, пры якіх умовах гэтыя радкі былі прамоўлены. У лісьце пазначце, калі ласка, імя, прозьвішча ды паштовую адрэсу, на якую жадаеце атрымаць кнігу.

Адказы просьба дасылаць на е-мэйл press.mfront@gmail.com з пазнакаю тэмы ліста “Віктарына. Адказ на пытаньне”.

Вынікі будуць падведзены 6 верасьня і пазьней разьмешчаны на сайце mfront.net.

Не прапусьціце гэты шанец! Усяго 5 дзён конкурсу! Толькі ў гэтым годзе!

Падзяліцца:

Каментары