Адлічэнне за пікет салідарнасці з Каваленкам

Адлічэнне за пікет салідарнасці з Каваленкам

Актывістцы “Маладога Фронту” Юліі Вінаходавай паграджае адлічэнне з каледжу з-за ўдзел у пікеце салідарнасці з Каваленка каля СІЗА г. Віцебску. Актывістка з’яўляецца студэнткай апошняга курсу Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжу. Учора патэлефанавалі з каледжа і папрасалі маці Юліі прыйсці, каб паразмаўляць наконт палітычнай дзейнасці дачкі.

У каледжы з маці актывісткі агулам абыходзіліся даволі паважліва. Спрабавалі настроіць супраць дачкі, сцвярджаючы, што Юля робіць усё дзеля еўрапейскіх грантаў. Маці атрыцала такі факт. Паказалі фота з акцыі салідарнасці. Таксама настойліва прасілі, каб маці паўплывала на дачку, каб тая спыніла сваю дзейнасць. У маці Юлі некалькі год там быў інсульт, і жанчыне нельга хвалявацца. А з нагоды такіх навінаў увечары прыйшлося выклікаць хуткую.

Раней да актывісткі прыходзілі супрацоўнікі КДБ і ў зусім немягкай форме папярэдзілі, што адлічэнне будзе адразу ж пасля яшчэ адной такой “выхадцы”.

Падзяліцца:

Каментары