Адміністрацыя наваполацкай калёніі адмаўляе катаванні ў дачыненні Ліхавіда

Адміністрацыя наваполацкай калёніі адмаўляе катаванні ў дачыненні Ліхавіда

Намесніца старшыні “Маладога Фронту” Наста Палажанка атрымала адказ з адміністрацыі калёніі № 10 (Наваполацк), дзе адбывае пакаранне палітвязень Мікіта Ліхавід, на сваю скаргу датычна незаконных і гвалтоўных дзеянняў кіраўніцтва калёніі ў дачыненні хлопца.

Наста Палажанка звяртала ўвагу на сталыя, беспрычынныя, жорсткія пакаранні Мікіты Ліхавіда ў выглядзе заключэнняў у карцар за тое, што юнак адмаўляецца выконваць некаторыя пункты правілаў унутранага распарадку калёніі — у прыватнасьці, называць сябе асуджаным і рабіць зарадку нароўні з іншымі вязнямі. Дзяўчына заклікала адміністрацыю калёніі праявіць чалавечнасць і спыніць катаванні ў дачыненні Ліхавіда.

 Начальнік калёніі А. Сівоха не прызнаў зварот дзяўчыны абгрунтаваным і абверг тое, што ў дачыненні Ліхавіда ўжываюцца катаванні. У адказе, напісаным на беларускай мове, зазначаецца, што Ліхавід свядома парушае правілы і, больш за тое, асэнсоўвае гэта, бо не падае аніякіх скаргаў на дзеянні адміністрацыі калёніі.

Такім чынам, кіраўніцтва калёніі ў чарговы раз адмаўляецца браць на сябе адказнасць за далейшы лёс хлопца.

Пісаць Мікіту Ліхавіду можна па наступнай адрэсе:  

211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
папраўчая калонія № 10

 

Адказ з калёніі:

Падзяліцца:

Каментары