Адукацыйныя візыты ў Варшаву і Брусэль

Адукацыйныя візыты ў Варшаву і Брусэль

Інстытут грамадскай палітыкі (The Institute for Public Affairs) (Польшча), Еўрапейскае партнёрства для дэмакратыі (The European Partnership for Democracy) (Бельгія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) (Літва) арганізуе адукацыйны візіт у Варшаву. Ён адбудзецца 20 лістапада – 1 снежня 2011 года. Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 30 гадоў, маладыя прафесіяналы і студэнты старэйшых курсаў, якія цікавяцца палітыкай, дзяржаўным кіраваннем, эканомікай, бізнэсам, трэцім сектарам. Прыярытэт будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЕС раней.

Гэтаксама Інстытут грамадскай палітыкі (The Institute for Public Affairs) (Польшча), Еўрапейскае партнёрства для дэмакратыі (The European Partnership for Democracy) (Бельгія) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) (Літва) арганізуе адукацыйны візіт у Брусэль, піша saligorsk.org. Ён адбудзецца 16-22 кастрычніка 2011 года. Удзельнікамі праекту могуць стаць маладыя людзі ва ўзросце ад 21 да 35 гадоў, актывісты НДА і грамадзянскай супольнасці. Прыярытэт будзе надавацца тым заяўнікам, якія не былі ў краінах ЕС раней.

Удзельнікі візіту змогуць даведацца пра асаблівасці працы міжнародных структур і арганізацый грамадзянскай супольнасці, пазнаёміцца з сістэмай прыняцця рашэнняў у Еўрапейскім саюзе, даведацца пра ўзаемадзеянне нацыянальных і наднацыянальных інстытуцый, абмеркаваць шляхі больш эфектыўных дзеянняў па дэмакратызацыі Беларусі з боку ЕС.

Больш падрабязна пра візыт у Варшаву
Запрашэньне ў Варшаву
Больш падрабязна пра візыт у Брусэль
Запрашэньне ў Брусэль

Падзяліцца:

Каментары