Адвакат зьбіраецца наведаць Дашкевіча ў сераду

Адвакат зьбіраецца наведаць Дашкевіча ў сераду

Наступны раз адвакат зьбіраецца наведаць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў сераду.

У сувязі з тым, што 5 разоў запар адвакаты ня здолелі патрапіць да зьняволенага старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча, гэтым разам абаронцы палітвязьня папярэдзілі пра візыт адваката Пракуратуру Магілёўскай вобласьці, Упраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньня Магілёўскай вобласьці й адміністрацыю выпраўленчай калёніі №9 у Горках.

Тэлеграму аб заплянаванай сустрэчы накіравалі таксама Зьмітру Дашкевічу, каторы цяпер ужо пераведзены ў памяшканьне камэрнага тыпу й можа атрымліваць карэспандэнцыю.

“У сувязі з пяціразовымі адмовамі ў сустрэчы з падабаронным Дашкевічам, мы лічым мэтазгодным загадзя папярэдзіць усе магчымыя адміністрацыйныя структуры аб тым, што 23 ці 24 жніўня да Зьмітра Дашкевіча ў калёнію прыбудзе адвакат з мэтаю наведаць падабароннага і даць юрыдычную дапамогу й кансультацыю,” — камэнтуюць абаронцы Зьмітра Дашкевіча.

 

Лістуйце Зьмітру Дашкевічу, дасылайце тэлеграмы:

Дашкевічу Зьмітру Вячаслававічу
213410, Магілёўская вобл., г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
выпраўленчая калёнія № 9

Падзяліцца:

Каментары