Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным

Адвакату Дашкевіча ізноў адмовілі ў сустрэчы з падабаронным

11 жніўня адвакат палітзьняволенага Зьмітра Дашкевіча чарговы раз паспрабаваў сустрэцца са сваім падабаронным у папраўчай калоніі №9 у Горках. Аднак адміністрацыя калоніі адмовіла ў сустрэчы, спаслаўшыся на “службовую неабходнасьць”.

Адвакат будзе абскарджваць неабгрунтаванае рашэньне адміністрацыі калоніі, а таксама паспрабуе наведаць Зьмітра Дашкевіча на наступным тыдні.

Таксама стала вядома, што Зьміцер Дашкевіч выйшаў з штрафнога ізалятару, куды ён быў зьмешчаны ўжо ў трэці раз за час адбыцьця пакараньня. Прычынай чарговага спагнаньня сталася нібыта “адмова ад працы” з боку зьняволенага. Адвакат Зьмітра Дашкевіча ўважае, што падабароннага зьмясьцілі ў ШЫЗА з надуманай прычыны.

24 сакавіка 2011 году Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады калоніі агульнага рэжыму за хуліганства (арт. 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Яго і Эдуарда Лобава зьвінавацілі ў тым, што 18 сьнежня 2010 года з хуліганскіх намераў яны “беспадстаўна і наўмысна” зьбілі двух грамадзянаў.

http://spring96.org/

Падзяліцца:

Каментары