Адзін дзень — і дзве страшныя навіны.

Адзін дзень — і дзве страшныя навіны.

У Паставах дзве малалетнія дзяўчыны закупілі піва «Крыніца моцнае» і, высмактаўшы па тры літра напою, пасварыліся і зладзілі панажоўшчыну. Вынік — адзінаццацігадовае дзіця зарэзала трынаццацігадовае.

Іншая адрэса Менск. Кампанія падлеткаў праводзіла дзяўчыну і сутыкнулася з тымі, хто сядзіць на бардзюры, з двума бамжамі мужчынам і жанчынаю. Апошняя папрасіла ў маладой кампаніі закурыць. Гэта малалетніх дзікуноў надзвычай пакрыўдзіла. Правёўшы сяброўку, яны вярнуліся да закінутага дзіцячага садку, у адным з памяшканняў якога жылі бамжы, і пачалі здзекавацца над імі. Спачатку да страты прытомнасці збілі мужчыну, затым згвалтавалі жанчыну. Здалося мала. Мужчыну быў нанесены ўдар нажом у шыю, жанчыне — мноства ўдараў па ўсім целе. Забівалі, не шкадуючы …

«Сённяшняе начное здарэнне  проста шок!!! Такой жэсці даўно не чуў », — тое, што адбылося настолькі ўразіла прэс-сакратара ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандра Ластоўскага, што ён, не ўтрымаўшыся, адразу з паседжання калегіі, падзяліўся эмоцыямі праз інтэрнэт. Сапраўды, ёсць чаму дзівіцца. Двум з тых, хто не проста забіваў, а забіваў жывых людзей і здзекаваўся над імі, апынулася па  14 гадоў, трэцяму дваццаць.

Але ўвечары той жа Ластоўскі назіраў, як яго калегі хапаюць цвярозых, спакойных, адэкватных хлопцаў і дзяўчат, хапаюць толькі за тое, што яны прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу сталіцы, што адважыліся апладыраваць на вуліцах роднага горада, і ўжо зусім не здзіўляўся.

Вось дзе парадокс! Моладзь, якая квасіць паціху, жыве раслінай, ні пра што, акрамя клопату пра паесці-папіць-паспаць не задумваецца, гэта для нашай улады добрая моладзь, да яе няма прэтэнзій. Пакуль, вядома, ужо рэзаць каго-небудзь не ідуць. А вось цікавіцца чалавек палітыкай, захапляецца гісторыяй, маральныя прынцыпы мае, адстойвае іх гэта вораг. Тут трэба ціснуць, душыць, хапаць, запалохваць, саджаць … І хапаюць, і саджаюць з усёй сілай пралетарскай нянавісці. Нястомна і бесперапынна расстрэльваюць з усіх ідэалагічных прылад, дыскрэдытуюць, агаворваюць …

Толькі ўдумайцеся! Прапрэзідэнцкі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ва ўладзе самая любімая арганізацыя. Яе ухваляюць, ёй даюць грошы, у яе рэкамендуюць ўступаць, а калі не ўступіш — будуць праблемы. Пры гэтым, згодна з агучанай Аляксандрам Лукашэнкам інфармацыі, менавіта сябра БРСМ пайшоў і падарваў менскае метро. Страшная трагедыя — пятнаццаць загінулых, сотні параненых … І ўсё роўна пра БРСМ ні слова дрэннага. Таму што яны правільныя, прыкормленыя, свае. Іх лідэры на розных мерапрыемствах побач з прэзідэнтам як засядалі, так і засядаюць.

Затое зарэгістраваным у Чэхіі “Маладым фронтам” палохаюць і настаўнікаў, і вучняў, і іх бацькоў. З лідэра гэтай незарэгістраванай у нас арганізацыі Дзмітрыя Дашкевіча ў афіцыёзных пасквілях зрабілі ледзь не алкаголіка, а напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў як асабліва небяспечнага злачынца зусім упяклі за краты. Хоць Дашкевіч зусім не п’е. Ён нават не паліць. Ён глыбока веруючы чалавек і можа напамяць цытаваць Біблію.

Але менавіта гэтым і небяспечны улады. Таму што ўлада нічога не можа прапанаваць тым, каму блізкі лозунг “Жыве Беларусь!”. Усё, як апынулася , што яна здольная прапанаваць моладзі чарку і шкварку ў абмен на лаяльнасць. Ды напаўголых дзяўчын на прапрэзідэнцкіх, правільных акцыях.

Вы можаце ўявіць, што б было на беларускіх тэлеканалах, калі б на якую-небудзь з акцый апазіцыі публіку прываблівала грудастая, амаль голая, дзеваха? Пракопавы, гігіны, давыдзькі і чаргінцы вынеслі б нам мозг аповядамі аб распусце і амаральнасці, панавальнымі ў асяроддзі праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі. А вось калі на сваім мерапрыемстве на Кастрычніцкай плошчы праўладны БРСМ выпусціў БРСМавак, у якіх толькі ў некаторых месцах сёе-тое было прыкрыта, гэта нармальна, гэта вялікая палітыка.

Але адначасова і дыягназ.

Таму што не можа мець будучыні краіна, дзе небяспечна выхоўваць дзяцей свабоднымі, сумленнымі і прынцыповымі людзьмі.

Не можа лічыцца нармальнай сітуацыя, калі ствараюцца ўсе ўмовы, каб чалавеку было лягчэй спіцца, але толькі не адбыцца як асоба.

Ідучы такім шляхам, мы прыйдзем толькі да таго, што няма каму будзе нават дзівіцца, што п’яную панажоўшчыну  ладзяць адзінаццацігадовыя-чатырнаццацігадовыя дзеці. І улада, нарэшце, ажыццявіць сваю мару — яе ў па п’яні будуць падтрымоўваць усе. А вось цвярозыя, якія думаюць, адэкватныя проста з’едуць з Беларусі.  З’едуць дзеля дзяцей.

Ужо з’язджаюць …

Святлана Калінкіна

Падзяліцца:

Каментары