Айцец Пётра Рудкоўскі наведаў у калоніі Эдуарда Лобава

Айцец Пётра Рудкоўскі наведаў у калоніі Эдуарда Лобава

Паводле словаў святара, Эдуард Лобаў пачуваецца нявельмі добра, “трошкі прыгнечана”. Пётра Рудкоўскі цэлебраваў святую Імшу ў кабінеце аднаго з начальнікаў калоніі. Палітвязень паспавядаўся і прыняў святую камунію.

Святар распавёў таксама, што паразмаўляць з Эдуардам Лобавым не было магчымасці, паколькі, згодна з правіламі калоніі, з імі ўвесь час прысутнічаў ахоўнік.

 

Эдуард Лобаў і ягоны паплечнік, кіраўнік “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч сёлета былі асуджаныя на 4 і 2 гады турмы, нібыта за хуліганства. Маладафронтаўцы сваёй віны не прызнаюць і заяўляюць, што іхняе зняволенне – правакацыя спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 году.

Святар, дамініканін айцец Пётра Рудкоўскі 22 снежня наведаў у Івацэвіцкай калоніі “Воўчыя норы” палітвязня, маладафронтаўца Эдуарда Лобава. Пра гэта ён паведаміў прэсавай службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

.

 

Падзяліцца:

Каментары