Акцыя падтрымкі Змітра Дашкевіча ў ЗША

Акцыя падтрымкі Змітра Дашкевіча ў ЗША

19-20 ліпеня 2012 года сябры Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы правялі акцыю падтрымкі Змітра Дашкевіча, каля Беларускай амбасады ў Вашынгтоне.

У Вашынгтон з’ехаліся сябры ЗБМА са штатаў Нью Джэрсі, Нью Ёрк, Пенсільванія, Масачусетс, Вірджынія. Мітынгуючыя трымаль плаката з віншаваннямі Змітру Дашкевічу, патрабаваннямі вызваліць Змітра Дашкевіча і Паўла Севярынца, патрабаваннямі вызваліць усіх палітвязняў, плакат з пасланнем да Лукашэнкі аб тым, што ён будзе асуджаны справядлівым дэмакратычным судом і накаўзаны за свае злачынствы.

Алена Халадзіліна (ЗБМА): Я была арганізатарам дэманстрыцыі каля Беларускай амбасады. Мяне вельмі ўзрушыў ліст Насты Палажанкі ў якім яна заклікала даносіць інфармацыю пра палітвязняў да ўсіх заходніх структураў. Таму па даручэнню лідэра нашай арганізацыі Мікалая Цімашэнка я арганізавала дэманстрацыю пратэмта ля Беларускай амбасада. Я хочу, каб зміцер ведаў пра тое, што праца па яго вызваленню вядзецца і палітычна актыўныя сябры нашай арганізацыі штомесячна падымаюць пытанне аб яго лёсе перад амерыканскімі палітыкамі.

Яўгенія Стаселовіч (ЗБМА, Масачусетс): Я разам з іншымі сябрамі ЗБМА прыехала падтрымаць Змітра Дашкевіча з горада Малдена каля Бостану, Масачусетс. Нам прыйшлося пераадолець каля 9 гадзін дарогі. Я узначальваю нашую арганізацыю ў штаце Масачусетс. Мне хацелася, каб Зміцер Ведаў, што ЗБМА сочыць за яго лёсам і лёсам зняволеных хрысціянаў. Твая мужнасць, Зміцер, гэта прыклад для нас. Пытанні пра ціск на Лукашэнку мы падымаем на кожнай сустрэчы з палітыкамі ЗША.

Зміцер Хадановіч (ЗБМА): Маёй задачай падчас сённяшняй акцыі было распаўсюджванне зваротаў да амбасадараў Еўрапейскага Звязу з патрабаванням да іх дамагацца вызвалення Зміцера. У звароце нашая анганізацыя гаварыла аб тым, што непаслядоўнасць Еўропы ў санкцыях да рэжыма Лукашэнкі (візіты старшыні Выбаркома Ермошынай у Вену) вядзе да узнікнення пачуця ўседазволенасці ў яго праслугачоў.

Падзяліцца:

Каментары