Акцыя памінання ахвяр тэрору ў Гомелі (фота)

Акцыя памінання ахвяр тэрору ў Гомелі (фота)

29 кастрычніка гомельскія прадсатўнікі Руху салідарнасці “Разам” і “Маладога фронту” наведалі магілу даведзенага да самагубства ў 2001 годзе гомельскага актывіста “Зубр” Андрэя Зайцава.

Тады незалежныя медэі, паведамлялі, што Андрэй падвяргаўся ціску з боку КДБ, што і магло стаць прычынай самагубства. У ноч 29-30 кастрычнiка 1937 года ў сутарэннях Менскай унутранай турмы НКУС былі растраляны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Тады за раз былі знішчаны лепшыя людзі Беларусі.

Таму сёння актывісты наведалі магілу бязвінна сыйшоўшага з жыцця хлопца, каб ушанаваць такім чынам памяць пра загінулых. І памятаць, што такая гісторыя не мусіць паўтарацца.

“Таму і трэба наведваць могілкі, бо тут шмат што разумееш” – заўважае прасдатўнік Руху салідарнасці “Разам” Кастусь Жукоўскі.

Даследчыкам праз доўгі час сталі вядомы акалічнасці той страшнай ночы 1937-га, гэтая гісторыя прадстала перад грамадскасцю. Гісторыя зачасна сыйшоўшага з жыцця 24-гадовага маладога поўнага жыцця хлопца яшчэ чакае свайго часу.

Акытвісты ўсклаліі на магілу бел-чырвона-белыя кветкі, як сымбаль незалежнай Беларусі, аб якой марыў Андрэй 10 гадоў таму, і 132 беларуса ў далёкім і страшным 1937-м.

Паводле spasemstranu.com

Падзяліцца:

Каментары