Акцыя салідарнасьці ў ЗША на гадавіну Плошчы (фота).

Акцыя салідарнасьці ў ЗША на гадавіну Плошчы (фота).

У сераду, 19 сьнежня 2012 году Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “Пагоня” правяла мітынг салідарнасьці з палітзьняволенымі і з дэмакратычнымі нацыянальнымі апазыцыйнымі сіламі ў Беларусі.Два гады таму, 19 сьнежня 2010 году, прадстаўнікі апазыцыі й простыя грамадзяне Беларусі выйшлі на вуліцы ў Менску, каб выказаць пратэст супраць несправядлівых прэзідэнцкіх выбараў, падчас якіх адбываліся масавыя парушэньні  i  чыніліся перашкоды для працы незалежных назіральнікаў. У выніку ўжытых уладамі рэпрэсіяў былі арыштаваныя больш за 600 чалавек, а таксама затрыманыя 7 з 10 кандыдатаў у прэзідэнты. Пазьней супраць некалькіх з іх былі распачатыя крымінальныя справы, і трое былі асуджаныя на даволі працяглыя тэрміны зьняволеньня. З’мiцер Дашкевiч, Мікола Статкевіч, Эдуард Лобаў, Павал Севярынец  дасюль знаходзяцца за кратамі.Разам з гэтым улады ў Беларусі працягваюць парушаць дэмакратычныя правы і свабоды беларускіх грамадзянаў, перасьледуюць прадстаўнікоў апазыцыі ў Беларусі, адмаўляюцца рэгістраваць няўгодныя ім партыі  і арганізацыі.

 Таму Беларуска-амяраканская суполка сабралася насупраць будунку Штаб- кватэры Аб’еднаных Нацыяу на Першай Эвэню пры 43-й вуліцы каб выказаць падтрымку апазіцыі, асудзіць антыдэмакратычныя рэпрэсіуныя дзеяньні беларускіх уладау, і падтрабаваць вызваленьня усіх палітзняволенных у Беларусі.
Падчас сустрэчы гучэлі лёзунгі “Жыве Беларусь!”,”Лукашэнка мусiць сыйцi”,”Беларусь — ТАК,Лукашэнка-НЕ!”. Скрозь дамінавалі нацыянальныя беларускія бел-чырвона-белыя сцягі,удзельнікі трымали плякаты з фотаздымкамі вязняу.
Мітынг скончыуся пад нацыянальную музыку гімна, ” Пагоня”, які заспявалі усе уздельнікі мітынга.
 Вольга Міхайлава.
Фота Павал Бендаў, Ермакоў Кирыл.

Падзяліцца:

Каментары