Акцыя Салідарнасьці з Іванам Шылам у Катавіцах

Акцыя Салідарнасьці з Іванам Шылам у Катавіцах

21 лютага ў Катавіцах адбылася акцыя салідарнасьці з адным з лідэраў Маладога Фронту, студэнтам мясцовага Ўнівэрсытэту Сілезіі,  Іванам Шылам. Нагадаем, што Іван Шыла быў арыштаваны 14 лютага спецназу каля офісу ПЭН-Цэнтру ў Менску перад уручэньнем прэміі “Люблю Беларусь”.

У знак салідарнасьці з Іванам прадстаўнікі парталу “Усходні Карэспандэнт”, бюро эўрадэпутата Марка Мігальскага і Незалежнага Задзіночаньня Студэнтаў зарганізавалі акцыя насупраць рэктарату Ўнівэрсытэту Сілезіі . На працягу 4 гадзінаў больш чым 200 студэнтаў падпісалі паштоўкі для Івана, каторыя будуць высланыя ў Беларусь. Удзельнікі акцыя мелі мелі магчымасьць таксама напісаць некалькі словаў на транспаранце, які будзе перададзены Івану пасьля ягонага вяртаньня ў Катавіцы. Кульмінацыяй акцыі быў флэш-моб у часе якога студэнты сваімі белымі і чырвонымі балонікамі зрабілі нацыянальны сьцяг Беларусі.

Паводле http://www.korespondent-wschodni.org

Падзяліцца:

Каментары