Акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам

Акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам

12 студзеня маладафронтаўцы ў Віцебску правялі акцыю салідарнасьці з грамадзкім актывістам Сяргеем Каваленкам.

Улёткі з заклікам “Свабоду герою” зьявіліся вечарам у горадзе на слупах, дошках аб’яваў, пад’ездах дамоў ды прыпынках.

“Сяргей каваленка галадае ў турме з 19.12.2011 г. Лукашысты судзяць яго за вывешваньне беларускага нацыянальнага (бел-чырвона-белага) сьцягу. Дома без сродкаў на існаваньне засталіся двое дзяцей (сын 7 гадоў, дачка 6 месяцаў), жонка і маці. Сяргей ёсьць іх адзіным карміцелем,” — паведамляюць маладафронтаўцы жыхарам Віцебску праз тэкст улётак.

Падзяліцца:

Каментары

  1. abaronca (Jan 14, 2012:02:18)Адказаць

    Малайцы! А таксама Сяргею і ягонай сям’і можна дапамагчы матэрыяльна. Болей тут — http://mfront.net/padary-kavalak-szczascia-i-nadziei.html

  2. abaronca (Jan 14, 2012:02:19)Адказаць

    Малайцы! Дзякуй вам віцебскія маладафронтаўцы! Вельмі неабходна сталая такая праца!
    Каб дапамагчы сям’і Сяргея, болей напісана тут — http://mfront.net/padary-kavalak-szczascia-i-nadziei.html