Акцыя ў падтрымку палітвязняў

Акцыя ў падтрымку палітвязняў

У пятніцу ў Менску адбылася акцыя “Ланцуг неабыякавых”, у якой удзельнічалі сябры супольнасці “Нельга забыць”, што праводзіць штовечаровую малітву ля Чырвонага касьцёла.

Удзельнікі акцыі разгарнулі партрэты палітвязняў на Кастрычніцкай плошчы, пасля чаго прайшліся шэсцем з партрэтамі ў руках і бел-чырвона-белымі шалікамі на шыях уздоўж праспекта Незалежнасці да Чырвонага касцёла.

 Ля прыступак касцёла мірныя пратэстоўцы яшчэ нейкі час пратрымалі партрэты ў руках, пасля чаго распачалі традыцыйную малітву за Беларусь і яе палітвязняў. У акцыі прымала ўдзел і Марына Лобава, маці маладафронтаўца Эдуарда Лобава, які пакараны 4-ма гадамі турмы па абвінавачванні ў г.зв. “асабліва злосным хуліганстве”.

 

 

 

 

 

Падзяліцца:

Каментары