Акцыя салідарнасці ў Завадскім раёне

Акцыя салідарнасці ў Завадскім раёне

У суботу, 23 сакавіка, напярэдадні Дню Волі, маладафронтаўцы правялі ў Завадскім раёне Менска акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, каб нагадаць людзям пра тое, што ў нашай краіне да гэтага часу сядзяць у турмах незаконна абвінавачаныя апаненты дзейнага рэжыму, якія маюць патрэбу ў падтрымцы грамадскасці.

Маладафротнаўцы так пракаментавалі сваю акцыю:
«Ідучы пешшу па Партызанскім праспекце, мы расклейвалі фатаграфіі палітычных зняволеных, размаўлялі з людзьмі рознага веку пра нашых сяброў, лідараў Маладога Фронту — Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца, і іншых палітвязьняў, якіх незаконна кінулі ў турмы. Было прыемна чуць, калі людзі выказвалі словы падтрымкі, праяўлялі цікавасць да іх лёсу»

Фота № 0150 зроблена на пад’ездзе дома, дзе перад сваім зняволяннем жыў Зміцер Дашкевіч.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Apr 08, 2013:14:21)Адказаць

    Трэба яшчэ акцыя у Зелёным луге