Aкцыя ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча ў Варшаве

Aкцыя ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча ў Варшаве

10 верасьня 2011 году на цэтральным вакзале Варшавы, адбылася акцыя ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча. Разгарнуўшы на пероне з якога адпраўляўся цягнік Варшава-Менск бел-чырвона-белыя сьцягі, актывісты «Зьвязу для дэмакратыі ў Беларусі» (ЗДБ) раздалі ўлёткі ў якіх было апісана беззаконьне з боку беларускага рэжыму ў адносінах да маладога палітыка. На зьдзіўленьне некаторыя людзі не былі ў курсе падзей і з цікавасьцю гутарылі з валанцёрамі. Палякі якія знаходзіліся па плятформе выказвалі сваю салідарнасьць, вугуквалі па-польску «Свабоду Беларусі!».

«Напярэдадні суду, каторы мае адбыцца над Зьмітром 13 верасьня, вельмі важна прыцягнуць максімальную ўвагу да прававога свавольства ў дачыненьні да яго. Бо відавочна, што хлопца проста хочуць маральна зламаць. Варта ўлічваць, што ў “месцах ня гэтак аддаленых” значыць па загадзе адміністрацыі мыць прыбіральні. Казаць аб парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня тут нельга. Гэта правакацыя.»- пракаментаваў Анатоль Міхнавец, каардынатар міжнароднага супрацоўніцтва «Зьвязу для дэмакратыі ў Беларусі» які і выступіў арганізатарам гэтай акцыі.

Актывісты арганізацыі заклікалі людзей распаўсюджваць інфармацыю сярод сваіх блізкіх, пісаць у Генэральную пракуратуру Беларусі, не заставацца абыякавымі.

Нагадаем, што 13 верасьня 2011 году ў горацкай калёніі адбудзецца суд над Зьмітром Дашкевічам, афіцыйнай нагодай якога, вылучана недарэчная вэрсія аб сыстэматычным парушэньні рэжыму адбываньня пакараньня. Дашкевічу пагражаюць дадатковыя тры гады зьняволеньня.

Фотаздымкі:

www.interpolit.net

Падзяліцца:

Каментары