Акцыя “Ліст палітвязьню” у Гомелі прайшла не без прыгод

Акцыя “Ліст палітвязьню” у Гомелі прайшла не без прыгод

   15 жніўня ў Гомелі адбылася акцыя “ Ліст палітвязню ”.  Акцыю праводзіла кааліцыя “Наша альтэрнатыва” у склад якой ўваходзяць Малады фронт, рух салідарнасці “ Разам”,  ды інш. Так сама у акцыі прымалі ўдзел актывісты кампаніі “ Гавары праўду ”, 

Пасля, у вечары была затрымана людзьмі ў цывільным адна з удзельнікаў былая сяброўка Маладога фронту Вольга Буранкова.


— Гэта было прыкладна а 20.00 гадзіне, я рухалася па вул. Савецкай — распавядае Вольга.


— Я была з дзіцяці калі да мяне падыйшлі людзі ў цывільным. Адзін адразу падыйшоў да мяне, а другі чамусці да калыскі з маім 2-гадовым сынам. Папрасілі прайсці за імі на размову, пасля таго як я адмовілася адзін пачаў каціць калыску і мне прыйшлося пагадзіцца пайсці з імі. Мяне пасадзілі ў мікрааўтобус ”Фольцваген” і пачалі казаць нешта кшталту: “ Ізноўку ты за старое? Цябе ж папярэджвалі ! Пра дзіцяці падумай ! Не сапсуй яму жыццё ! Мала табе, што цябе з ВНУ адлічылі? ” і г. д. Я ўпэўнена што гэта была сроба ціску, бо яшчэ раней да мяне прыходзіў участковы інспектар размаўляць на тую ж тэму. — кажа Вольга Буранкова

На здымку маленькая Алеся Жукоўская, дачка грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага падпісвае ліст Паўлу Севярынцу.

Падзяліцца:

Каментары