Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Варшаве

Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Варшаве

Звяз Беларусаў Польшчы 21 жніўня правёў акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім у цэнтры Варшавы.

Дэманстранты трымалі партрэты Алеся Бяляцкага з подпісамі па польску і па-беларуску: За што? Хто за гэта адказны? Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Праз некаторы час дэманстранты вырашылі сесці на зямлю, каб прыцягнуць да сябе яшчэ большую ўвагу мінакоў. На акцыю прыйшлі каля 10 чалавек. Сярод іх палітжаўнер, маладафронтавец Яўген Скрабец і палітуцякач, грамадзкі актывіст Алесь Банецкі.

Нагадаем, у жніўні на беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага была заведзена крымінальная справа, цяпер ён знаходзіцца за кратамі.

Падзяліцца:

Каментары