Актывістку кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» і МФ выклікалі на размову ў МУС

Актывістку кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» і МФ выклікалі на размову ў МУС

Асноўныя пытанні: якое дачыненне вы маеце да акцыяў пратэстаў супраць падатку на аўтамабілі? Ці вы стварылі суполку «Стоп-падатак! Стоп-страх!»? Ці плануеце ўдзельнічаць у акцыях «Стоп-падатак 2»? Актывістку таксама папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у несанкцыяваных акцыях і пратэстах. Размова доўжылася прыблізна паўгадзіны.

У супрацоўніка МУС мелася інфармацыя, што менавіта са старонцы Наталлі была створана гэтая суполка.

Участковы міліцыянер шукаў Наталлю днём раней па месцу прапіскі, апытваў суседзяў, але так і не знайшоў. А сёння з ёй звязаліся супрацоўнікі МУС па тэлефоне.

«Я — першы чалавек, які ўступіў у суполку «Стоп-страх», – кажа Наталля, – і доўгі час была адзіным удзельнікам. Мне здаецца, пагэтаму міліцыянты і вырашылі, што менавіта я — стваральнік суполкі».

«Мяркую, што гэта акт запалохвання актыўнай моладзі напярэдадні чарговай акцыі «Стоп-падатак», – лічыць сусаршыня Маладога Фронту Андрусь Цянюта. – Улада разумее, што кожная іхняя памылка прывядзе да паразы, таму і карыстае такія прэвентыўныя захады».

Падзяліцца:

Каментары