Актывістаў чакае суд за ўшанаваньне памяці загінулых на Майдане

Актывістаў чакае суд за ўшанаваньне памяці загінулых на Майдане

Затрыманых 22 лютага за ўшанаваньне памяці загінулых ва Украіне актывістаў вызвалілі ўначы. Маладафронтаўцаў Андруся Цянюту, Станіслава Була, Натальлю Баецкую і журналіста Кастуся Жукоўскага чакае суд. Іх вінавацяць у парушэньні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт.  23.34 КаАП РБ).

“Мы прыйшлі са сьцягамі, разьмесьцілі сьпісы загінулых, прымацавалі ўкраінскі сьцяг, зьбіраліся запаліць зьнічкі, бо лічым сьвятым абавязкам ушанаваць памяць гераічных ахвяр забойцаў Януковіча, — кажа Стась Була. — Нас сілай і бяз тлумачэньня прычынаў зацягнулі ў машыну, арыштавалі ды склалі пратаколы. Лукашэнку калоціць нават ад узгадваньня слова Майдан. У апошнім ягоным звароце да людзей у пагонах пастаўлена задача “не дапусьціць Майдану ў Беларусі”, гэта названа “сьвятым абавязкам”. Але людзі зьбіраліся і будуць зьбірацца, нягледзячы на затрыманьні і суды, каб выказаць смутак па загінулых ад рук злачынцаў. І ня толькі”.

Падзяліцца:

Каментары