“Актывісты мусяць браць пэрсанальную адказнасьць за салідарнасьць”

“Актывісты мусяць браць пэрсанальную адказнасьць за салідарнасьць”

17 жніўня ў Магілёве адбыўся праваабарончы форуме па праблеме палітвязняў.

“Неабходна патрымка палітвязьняў, дапамога сем’ям зьняволеных, грамадзкая салідарнасьць — яна адчувальная ўнутры,” — кажа маладафронтавец Уладзімер Яроменак, каторы на ўласным досьведзе адчуў палітычны аршыт.  — Міжнародныя санкцыі й агалоска інфармацыі ўзьдзейнічалі на адбыцьцё пакараньне. Пры агалосцы, напрыклад, паштовай праблемы, раптоўна зьяўляліся лісты, каторыя раней не даходзілі.”

Праваабарончы форум ладзіўся ў Магілёве, бо менавіта тут знаходзіцца ў зьняволеньні палова (15 палітвязьняў), у тым ліку й анархісцкіх. Родная для Лукашэнкі вобласьць мае найбольш шчыльнае засяроджаньне палітычназьняволеных актывістаў дэмакратычнага руху, астатнія раскіданы па іншым. На магілёўшчыне фіксуюцца жахлівейшыя факты парушэньня правоў асуджаных, прыклад таму — парушэньні правоў зьняволенага лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча.

Трэба інфармаваць беларускае насельніцтва, лічаць маладафронтаўцы, асабліва ў гарадах з палітвязьнямі, каб актывізаваць мясцовую грамадзянскую супольнасьць, зьяднаць дэмакратычны рух у рэгіёнах, даць штуршок мясцовым лідэрам, каб яны распачалі кампанію падтрымкі. Гэтыя праблемы мусяць быць праведзены на месцах, кожны неабыякавы мусіць мець пэрсанальную адказнасьць за кампанію салідарнасьці ў сваім горадзе, раёне, вобласьці.

“Палітычныя лідэры, грамадзкія актывісты абавязаны данесьці інфармацыю аб палітвязьнях у гарадах, дзе знаходзяцца незаконна асуджаныя, каб кожны беларус рабіў выбар, ці ён падтрымоўвае цяперашнюю ўладу, ці не. Каб чалавек у кожным горадзе, дзякуючы працы мясцовых актывістаў, адчуваў узаемасувязь паміж наяўнасьцю палітвязьняў у краіне й адсутнасьцю грошаў у кішэні,” — заявіла Наста Палажанка.

Беларусь знойдзе дапамогу, у тым ліку й фінансавую, калі будзе выконваць правы й свабоды сваіх гармадзянаў. Мы мусім данесьці гэтую інфармацыю людзям, каб яны маглі пісаць лісты, удзельнічаць у акцыях салідрнасьці, самастойна распаўсюджваць інфармацыю ў сваіх гарадох, дзе знаходзяцца палітычна асуджаныя.

На сустрэчы прысутнічалі вызвалены палітвязень Уладзімер Яроменак, маці ды нявеста Зьмітра Буланава, тата Ільлі Васілевіча, бабуля Яўгена Васьковіча, Намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Фотаздымкі: БелаПАН

Падзяліцца:

Каментары