R.I.P. Алесь Чаркашын – Героі не паміраюць

R.I.P. Алесь Чаркашын – Героі не паміраюць

28 жніўня ва ўкраінскім вайсковым шпіталі ад ранаў памёр беларускі добраахвотнік ДУК “Правы Сектар” Алесь Чаркашын (пазыўны “Тарас”). Ён быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай на Данбасе.  У тым жа баі загінуў украінец Віталь Целяжэнка.

Алесь меў 33 гады, паходзіў з Берасця. У мінулым узначальваў берасцейскую гарадскую арганізацыю БХД, удзельнічаў у шматлікіх акцыях, у тым ліку Плошчы-2010, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Алесь-“Тарас”-Чаркашын ваяваў у складзе ДУК “Правы Сектар”.

Зімой гэтага года “Тарас” разм з “Беларусам” узнялі наш нацыянальны сцяг над Пескамі, на самай перадавой. “Тарас” быў смелым і дысцыплінаваным жаўнерам, адданым сябрам і патрыётам сваёй зямлі. Многія маладафронтаўцы ведаюць: Алесь пакідаў пасля сябе моцны пазітыўны адбітак на кожнага, хто сустракаў яго. Ён умеў натхняць, нават тых, хто бачыў яго ўсяго толькі некалькі разоў. Алесь яшчэ да вайны быў жывым героем для многіх беларусаў. Ён мог падтрымаць словам, справаю, песняю… Перадаем шчырыя спачуванні родным, сябрам і паплечнікам Алеся Чаркашына. Мы смуткуем разам з вамі.

Збіраюцца сродкі на арганізацыю пахавання, якія будуць перададзеныя ягоным пабрацімам. Польскі рахунак для пераліку: PL 05 1240 6423 1111 0000 4583 0222 – Anton Tsialezhnikau, SWIFT: PKOPPLPW банк: PekaoSA

Браце, мы запомнім цябе шчырым, вясёлым беларусам, перакананым змагаром. Молімся за цябе! Светлая Памяць! Героям Слава! b6wc1bItCVY

Падзяліцца:

Каментары