Алесь Кіркевіч. Апоўдні ліпень прысыпае стружкай твары…

Алесь Кіркевіч. Апоўдні ліпень прысыпае стружкай твары…

Апоўдні ліпень прысыпае стружкай твары,
Драўніны пах — добры ўспамін
Аб тым, што недзе мак цвіце крывавы,
А з коміна віецца шэры дым.

Там людзі любяцца, працуюць, нараджаюць —
Гадуецца ў мурашніку чарговы дзень.
Яго не ўсмокча д’яблавае джала,
Не скрые злых этапаў цень.

Праз ягаду* ці шчыліну між кратаў
Мая літаратура кветкай прарасце.
Па полі мінным пройдзе зноў араты,
Каб хоць камусьці жыць было прасцей!

Алесь Кіркевіч, 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
папраўчая калонія № 10 

_____________________________

*разнавіднасць калючага дроту.

 

http://nn.by

Падзяліцца:

Каментары