Алесь Кіркевіч. Турэмнае фота, відэа й новы верш

Алесь Кіркевіч. Турэмнае фота, відэа й новы верш

Алесь Кіркевіч — 20-гадовы намеснік старшыні «Маладога Фронту». Быў асуджаны па справе аб «масавых беспарадках», атрымаў чатыры гады турмы. Днямі яго перавялі з мінскай Валадаркі ў Наваполацкую калонію № 10.

Усе мінае —
Краты, шмоны, сутарэні
Нам застанеца
Гонар і сумленне
Пах восеньскага лісця
і туман
Усе астатняе —
Лухта, падман.

І ўсе адно мы вернемся,
Дасць Бог,
Пакласці кветкі
Маці на парог.

Алесю можна ліставаць на адрас: 211440 Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10.

Падзяліцца:

Каментары