Новы наклад дыскаў са сьпевамі Алеся Чаркашына

Новы наклад дыскаў са сьпевамі Алеся Чаркашына

У 2016 годзе МФ плянуе выпусьціць другое выданьне дыску са сьпевамі Алеся Чаркашына — беларускага патрыёта, што загінуў на ўсходзе Ўкраіны.

У дадзены момант дыскі не выдадзеныя, напаўнецца сьпіс ахвочых набыць кружэлку.

У кастрычніку 2015 года маладафронтаўцы выдалі аўдыёдыск з студыйнымі запісамі, куды ўвайшлі ў тым ліку два аўтарскія запісы сьпевы Алеся.

Каб дадаць сябе ў сьпіс ахвочых набыць дыск, запоўніце, калі ласка, спецыяльную форму па спасылцы або ніжэй:

Загадзьдзя перапрашаем, калі доўга не будзем адказваць, але як толькі набярэцца неабходная колькасьць ахвочых займець дыск, мы выдадзім новы наклад і праінфармуем вас па электроннай пошце.

Або зьвярніцеся на адрэсу press.mfront@gmail.com Грошы атрыманыя ад распаўсюду кампакт-дыскаў МФ накіруе на помнік Алесю Чаркашыну у Берасьці.

Падзяліцца:

Каментары