Лукашэнка адправіў Яўсеева на працу ў Віцебск

Лукашэнка адправіў Яўсеева на працу ў Віцебск

Як паведамляе БЕЛТА, намеснік кіраўніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў прызначаны начальнікам віцебскай абласной міліцыі. Нагадаем, што Яўсееў адзначыўся на вулічных акцыях пасля 19 снежня 2010 года, а таксама на маўклівых акцыях лета 2011 года.

Першым намеснікам міністра ўнутраных справаў — начальнікам крымінальнай міліцыі стаў Валянцін Міхневіч, начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў — Сяргей Дарошка.

Кіраўнік краіны таксама даў згоду на прызначэнне намеснікаў міністраў аховы здароўя, адукацыі, працы, энэргетыкі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Лукашэнка пагадзіўся прызначыць Эдуарда Гаўрылковіча гендырэктарам завода “Граніт” у Мікашэвічах. Нагадаем, што цягам апошніх месяцаў на гэтым заводзе працоўныя змагаюцца за свае правы.

euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары