Алексіевіч: “Кадэты з «Пагоняй – як зорачкі, сьвецяць у цемры»

Алексіевіч: “Кадэты з «Пагоняй – як зорачкі, сьвецяць у цемры»

“Заходжу ў самалёт, а побач – нобэлеўская ляўрэатка. Сьціпла сядзіць, на апошнім шэрагу у эканом-клясе. Ляціць у Кракаў, баіцца спазьніцца,” — піша ЎКантакце Францішак Вячорка.

Падчас раздачы гарбаты польская сьцюардэса перапытваецца ў мяне, ці сапраўды гэта Алексіевіч. Пацьвярджаю.

Пагаварылі. Сьвятлана Алексіевіч ў першую чаргу падзякавала за віншаваньні, перадала прывітаньне бабулі, запытала, дзе можна паглядзець “Жыве Беларусь!”. Пагаварылі пра навіны. Яна сказала, што 16-гадовыя хлопцы-кадэты, якія надзелі майкі з “Пагоняй” – як “зорачкі, сьвецяць у цемры”. Паводле яе словаў, яны – сапраўдныя беларускія афіцэры, якімі Беларусь можа ганарыцца. Пісьменьніца таксама з захапленьнем адзначыла ўчынак Natalya Basaliga, якая ня ўстала перад Лукашэнкам і не працягнула яму руку.

alaksiejeviczРаспавяла, што вельмі ўражаная рэакцыяй расейцаў на прысуджэньне ёй прэміі. У прыватнасьці, ёй ня вельмі зразумелая нэгатыўная рэакцыя Тацяны Талстой, Захара Прылепіна. Кажу, што гэта цалкам натуральна, і ня трэба перажываць.

Напрыканцы палёту сьцюардэсы LOT падышлі да пісьменьніцы з пакетам падарункаў, павіншавалі з прэміяй.

ВК Францішак Вячорка

Падзяліцца:

Каментары