Алесь Кіркевіч. Калядны верш

Алесь Кіркевіч. Калядны верш

Нязвыклая табе кватэра
І холад б’е з-пад шыбаў шкла
Раство – у стравах, на паперы,
У знічцы на краі стала

У парку – там, наўпрост на лаўцы,
Спіць абмарожаным бамжом
Сталёвым болем рэжа пальцы
Калядным сніць астаннім сном.

У снезе, што прайшоў палямі
У ветры, што лічыў да ста
У літарах, палях ліста…
Драўляных лавах у вясковым храме
Абліччы змучаным Хрыста.

nn.by

Падзяліцца:

Каментары