Алесь Кіркевіч. Занадта лёгкія нашы крыжы

Алесь Кіркевіч. Занадта лёгкія нашы крыжы

Туман.
Ідзе ў Курапаты
Калона з кветак і сцягоў.
Інэрцыі сказаных слоў
Адпачываюць у кюветах:
Жыццё,
Вясна,
З крыніцаў кроў,
І лета.У камеры цывільнага спынілася імгненне,
Мікрараён нянавісцю дрыжыць,
Прыметнікі, прыпынкі, гаражы…
А нехта хоча ўпасці на калені
Ад лені,
Бо
Залёгкія ў нас крыжы.

Падзяліцца:

Каментары