Амерыканскі пастыр публічна спаліў копіі Карану

Амерыканскі пастыр публічна спаліў копіі Карану

Амерыканскі пастыр са штата Фларыда Тэрры Джонс чарговы раз публічна спаліў копіі Карану. Акцыя прайшла каля царквы пастыра ў горадзе Гэйнсвілл і сабрала каля 20 прыхільнікаў. Мэтай акцыі на гэты раз стала прыцягненне ўвагі грамадства да прысуду святару Юссэфу Надархані (Youcef Nadarkhani) , які зараз знаходзіцца пад вартай у Іране і прыгавораны да смяротнага пакарання.

Улада не змагла пакінуць гэты інцыдэнт без увагі. Царкву аштрафавалі на 271 даляр. Глава пажарнага Дэпартамента  Гэйнсвілл Джым Прынс пракаментаваў штраф, спаслаўшыся на парушэнне правіл пажарнай бяспецы, бо ў царквы не было дазволу спальваць кнігі.
20 сакавіка Джонс у прысутнасці 50 чалавек спаліў копію Карану ў адной з цэркваў Фларыды. Тым самым ён справакаваў беспарадкі ў Аўганістане, пад час якіх загінула больш 100 чалавек. 1 красавіка на офіс ААН у Мазары-Шарыфе напала група людзей. Сярод загінулых — дзесяць супрацоўнікаў міжнароднай арганізацыі.

Прэзыдэнт Аўганістана Хамід Карзай заклікаў кангрэс ЗША асудзіць і прадухіліць у будучыні падобныя акцыі. Джонс за сабой не бачыць ніякай віны.

Сябра Маладога Фронту Рыгор Астапеня таксама заступіўся за хрысціянскага пастара Юзэфа Надархані, зьвярнуўшыся да міністра замежных  спраў Беларусі Сяргея Мартынава.

Падзяліцца:

Каментары