Андрусь Цянюта: “Колькі каштуюць гонар і свабода?”

Андрусь Цянюта: “Колькі каштуюць гонар і свабода?”

Маладафронтавец Андрусь Цянюта ў размове з прэссавай службай Маладога фронту распавёў пра свой погляд на пастаяннае падвышэнне коштаў.

 Зараз прыходзячы у краму па неволі абураешся коштам, якія ўсё болей нагадваюць нумары тэлефонаў. Напрыклад праязды на дэкаду ў Гомелі каштуе ўжо амаль 20 тыс. рублёў, хаця да войску, як я памятаю, ён каштаваў каля 10 тыс. І гэта не адзіны прыклад, які можна прывесці. Мне шкада назіраць у краме за якой-небуць бабуляй, якая не можа набыць сабе элементарных рэчаў, якімі яна заўсёды карысталася. У дзяржаўных СМІ кажуць пра падвышэнне пенсій і заробкаў, і ўзводзяць гэта ў ранг вялізнай падзеі, хаця на самрэч гэта нават не панская падачка, гэта крытычная неабходнасць. Улада падымае пенсіі ў шэрагу з ростам коштаў на камунальныя паслугі і тавары першай неабходнасці. І самае крыўднае тое, што і гэта не кранае тых жыхароў нашай Краіны, якія звыкліся ўсё разумець на “мове каўбасы”. Кава, у самай таннай кавярні, каштуе 5 000, а квіток у кінатэатар — 20 тыс., мяне і не здзіўляе, што наша моладзь співаецца, бо дзе ўзяць грошэй на каву і кінатэатар? За тое на алкаголь ёсць, бо ён на шмат танней.Людзі на вачах губляюць гонар. Улада іх абкрадае, а яны, напалоханыя тым, што згубяць капеешную працу, дзякуюць ёй. Гэта ўсё нагадвае апавяданне В. Д. Марцінкевіча. Хочацца спытаць: Людзі, а колькі каштуюць вашыя гонар і свабода? У росце коштаў улада вінаваціць народ. А між тым даражэе і тое, што вырабляецца ў нас: малако, хлеб і г.д. Я лічу, што вялікія кошты не адзіны жах, але адзіны з істотных. І спадзявацца на тое, што гэта спыніцца пры гэтай уладзе не варта.

Маладафронтавец Андрусь Цянюта

Падзяліцца:

Каментары