Андрусь Цянюта абскардзіць пастанову суда

Андрусь Цянюта абскардзіць пастанову суда

Пра гэта 3 кастрычніка 2011г. каардынатар гомельскай філіі Маладога фронту Андрусь Цянюта паведаміў рэдакцыі сайту www.mfront.net .

Нагадваем, што 20 верасня маладафрантовец быў затрыманы супрацоўнікамі чыгуначнага РАУС г.Гомеля падчас распаўсюду ўлётак пра Народны сход па паштовых скрынях па вул.Юбілейная. Суд прызнаў Андруся віноўным па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу і прысудзіў 10 сутак арышту, нягледзячы на тое, што падчас суду Цянюта прасіў суд прыняць да ўвагі артыкул 11 “Закону Рэспублікі Беларусь Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад 12 ліпеня 2000 г. № 411-З Аб Рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, у якім сказана : Решение о созыве местного собрания, нормах представительства и порядке избрания уполномоченных для участия в местном собрании оформляется протоколом заседания организационного комитета или инициативной группы и доводится до сведения граждан, проживающих на соответствующей территории, не позднее чем за 15 дней до проведения местного собрания с указанием времени, места его проведения и вопросов, выносимых для обсуждения. Але ж суд праігнараваў гэты закон палічыўшы маладафронтаўца вінаватым, і ў пастанове напісаў : “Приведённые Тенюта А.А. доводы о неверной квалификации его действий, являются ошибочными и несостоятельными. Оценивая имеющиеся в деле доказательства в совокупности,суд признаёт упомянутые утверждения стороны защиты надуманными …” Так сама маладафронтавец паведаміў што скарга ўжо падрыхтавана і ў хуткім часе будзе перадана ў вышэйстаячыя інстанцыі.

Падзяліцца:

Каментары