Андрусь Тычына зноўку на волі

Андрусь Тычына зноўку на волі

Актывіст Маладога Фронту Андрусь Тычына ўвечары 20 ліпеня быў вызвалены з салігорскага ізалятара часовага ўтрыманьня пасьля сямі сутак арышту. У тэлефоннай размове з рэдакцыяй сайту САЛІГОРСК.ОРГ ён пацьвердзіў, што ўмовы ўтрыманьня ў ІЧУ абсалютна прыніжальныя, але ж ён праблем са здароў’ем праз гэта покуль не займеў.

Нагадаем, што Адрусь Тычына і Іван Шыла былі затрыманыя ў “маўклівую” сераду 13 ліпеня ў цэнтры Салігорску супрацоўнікамі салігорскай міліцыі ў цывільным. Маладзёнаў зьвінавацілі ў бруднай лаянцы і прысудзілі да адміністрацыйнага арышту. Варта адзначыць, што Іван Шыла быў датэрмінова вызвалены і адразу шпіталізаваны шчэ ў аўторак 19 ліпеня праз сур’ёзныя праблемы са здароў’ем, якія ўзьніклі ў маладзёна з-за антысанітарных умоваў утрыманьня вязьняў у Салігорскім ІЧУ.

Рэдакцыя САЛІГОРСК.org

Падзяліцца:

Каментары