Андрусю Цянюту прысудзілі 10 сутак арышту

Андрусю Цянюту прысудзілі 10 сутак арышту

Кіраўніку Гомельскай філіі МФ Андрусю Цянюце сёньня далі 10 сутак арышту. Васілю Такарэнку — 10 базавых велічыняў штрафу.

Прусуд вынес судзьдзя Ільля Сьвірыдаў па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэксу. Па словах судзьдзі, прысуд Андрусю Цянюце вынесены з улікам таго, што маладафронтавец ужо прыцягваўся на працягу году па гэтым артыкуле. 

Васіль Такарэнка, затрыманы 20 верасьня разам з Андрусём, атрымаў 350 тысячаў штрафу (10 базавых велічыняў).

У судзе супраць затрыманых сьведчылі міліцыянты Ючко й Герашчанка. Падчас суду Андрусь запытаў сьведку з боку міліцыі, ці ведае ён закон Рэспублікі Беларусь аб народных сходах. Міліцыянт шчыра прызнаўся, што ня ведае. Адказ супрацоўніка ворганаў нават зацікавіў судзьдзю — Ільля Сьвірыдаў пацікавіўся ў недасьведчанага міліцыянта, чаму той ня ведае закон РБ аб народных сходах. Міліцыянт ня здолеў патлумачыць сваю неабазнанасьць.

Каардынатара гомельскай філіі Маладога фронту Андруся Цянюту і моладзевага актывіста ВасіляТакарэнку затрымалі 20 верасьня вечарам у Гомелі. Юнакі распаўсюджвалі ўлёткі з паведамленьнем аб Народным сходзе.

Падзяліцца:

Каментары