Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі

Аператар “БелСел” блакуе апазіцыйныя сайты і блогі

Салігорскія карыстальнікі паслугаў перадачы дадзеных аператара сотавай сувязі ТАА СП “БелСел” (больш вядомы ў краіне пад гандлёвай маркай DIALLOG™) заяўляюць пра незаконную блакіроўку правайдэрам незалежных сайтаў.

— Як толькі падключыліся на Diallog у дваццатых чыслах снежня, адразу выявілі блакіроўку “Хартыі”, “Беларускага партызана” і блогу Ліпковіча ў ЖЖ, — кажа салігорац Іван Шыла. — Пазваніў урэшце ў тэхпадтрымку запытаць, чаму абмежаваны доступ. Хаваць факт блакіроўкі не сталі і паабяцалі персанальна для мяне яе зняць. Толькі папрасілі даслаць адпаведны зварот па электроннай пошце.

Аднак нават пасля адмысловага электроннага ліста цэнзураванне сайтаў ліквідавана не было. Толькі чарговы тэлефонны званок ў службу тэхнічнай падтрымкі абанентаў з пагрозаю судовага разбіральніцтва дазволіў сям’і Шылаў дамагчыся персанальнага зняцця блакіроўкі апазіцыйных сайтаў.

Варта адзначыць, што фільтраванне інтэрнэт-сайтаў для фізічных асоб можа ажыццяўляцца выключна па асабістай просьбе самога карыстальніка. Самавольная блакіроўка сайтаў правайдэрам з’яўляецца незаконнай.

spring96.org

Падзяліцца:

Каментары