Апостальскі Нунцый: “Не бойся, беларускі народ!”

Апостальскі Нунцый: “Не бойся, беларускі народ!”

У межах урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, што праходзяць сёлета 4-5 ліпеня, адбылася святая Імша ўначы, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Прадстаўнік Папы звярнуўся да прысутных біскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вернікаў. 

“Не бойся, беларускі народ, нават калі цяжка, нават калі трэба плакаць, – не бойся! Страх – тое, што забівае нас: не канкрэтная рэчаіснасць, а страх будучыні. Страх перашкаджае нашым зносінам, перашкаджае нам сустракаць адзін аднаго на вуліцах і дома. Страх часта загадвае нам не казаць тое, што мы думаем, не паказваць тое, што адчуваем. Страх кажа: заставайся на сваім месцы, там, дзе ты зараз.

“Цярплівасць – вялікая цнота, пры ўмове, што яна не ператвараецца ў недахоп павагі да сябе. Сёння на вас спазірае Божая Маці і кажа: няхай не слабеюць вашы рукі. І ў цябе ёсць будучыня, беларускі народ, і перад табой ёсць дарога, нават калі ты яе не бачыш, – Бог падрыхтаваў гэтую дарогу для цябе. Твой Бог сярод цябе зараз у гэтай Эўхарыстыі, і заступніцтва Яго Маці таксама з табой.

Беларускі народ, не дазволь самому сабе згасіць у табе жыцця, не стань сваім уласным катам”. Іерарх падкрэсліў, што “ўвесь свет, гледзячы ў вочы гэтага народа, які будзе адчуваць сябе любімым Богам, адчуе, што Бог жыве”.

Паводле catholic.by

Падзяліцца:

Каментары