Апынуцца на вулiцы i застацца чалавекам

Апынуцца на вулiцы i застацца чалавекам

Яна прывыкла прачынацца пад людскi гоман за дзвярыма, крыкi прыбiральшчыцы i пах хлоркi на калiдоры. I холад у агульнай умывалцы праз ранiшнi вецер з адчыненага насцеж вакна. Такiм мiлым падаваўся рытуал прывiтання з суседзямi па iнтэрнату, будучымi калегамi-лекарамi, i дзяжурнай вахцёркай, якая за столькi гадоў стала амаль роднай. Яна думала, што так будзе ўсе 6 гадоу i iнтэрнат назаўсёды застанецца трапяткiм i пяшчотным кавалачкам маладосцi, фундаментам сталасцi i школай самастойнага жыцця.

А першы курс так незаўважна пераплыў у шосты. Мянялiся прынцыпы i каштоўнасцi. Змянiлася i само жыццё, чамусцi ператварыўшыся ў папяровую вайну з амрмiяй бюракратау i iдыёлагаў.

Герасiмчык Кацярыны, студэнтка 6 курсу Гарадзенскага медыцынскага универсітэту, асуджаная у сакавiку 2011 года за парушэнне правiлаў добраўпарадкавання гораду, нахабна i груба выкiнутая на вулiцу з iнтэрнату, дзе жыла на працягу 5 год, адмiнiстрацыяй сваёй ВНУ.

У Кацi абвостранае пачуццё справядлiвасцi i меры чалавечай годнасцi. Раздрукаваць i расклеiць па гораду лiстоўкi у падтрымку зняволеных пасля падзей «Плошчы» сяброў, гэта – самае меншае, што Яна магла зрабiць. Магчыма, гэта i наiўны учынак, але па-дзiцячаму шчыры. Пасля затрымання, падчас размовы з рэктарам, на пытанне: «Навошта табе гэта?», яна апусцiла вочы i адказала: «Я жыву па сумленню»

Тым разам яе не адлiчылi з унiверсiтэту i рэктар, Сняжыцкi Вiктар Аляксандравiч, асабiста заверыў, што не будзе ствараць ёй перашкодаў у навучальным працэсе. Каця верыла гэтаму чалавеку, якога сама прафесiя абавязвае быць гуманным i спачувальным. Яна верыла аж да 31 жнiуня, пакуль, падчас чарговага засялення, выхавацелька i дырэктар студэнцкага гарадку адмовiлiсь падпiсваць ёй дагавор. «Ты не парушыла нi устаў унiверсiтэту, нi нормы паводзiнаў у iнтэрнаце. Але рэктар загадаў цябе не засяляць. Прабач, што не папярэдзiлi летам, я сам толькi учора пра гэта даведаўся» – падбадзёрыў яе дырэктар студэнцкага гарадку i выставiў за дзверы.

Такiм чынам, Каця натуральна апынулася на вулiцы сам-насам са сваёй асабiстай трагедыяй i з цвёрдым намерам абаранiць сябе усiмi мажлiвымi прававымi спосабамi.

Але яе неаднаразовыя спробы трапiць на прыём да рэктара нiколi не сканчалiся поспехам. Адказ сакратаркi заставаўся нязменным i адназначным : «Яго няма» або «Ён заняты». А потым, наогул, адправiла Кацю да прарэктара па iдыялогii, Багдановiча Iгара Пятровiча. «Вы не сумленны студэнт з дывiянтнымi паводзiнамi. Вы адмiнiстрацыйна асуджаны i у Вашым пакоi быу вобшук. Канешне, адмiнiстрацыйная адказнасць – не крытэр дзеля высялення, i iншых студэнтаў мы засялялi, але, зразумейце, Ваш прысуд – выключны. Ён псуе Вашую бiяграфiю i твар унiверсiтэту. Каця, я не лiчу патрэбным пiсаць табе тлумачэннi i матывацыю высялення. Проста успрымай усё, як факт. I не трэба плакаць, што табе няма дзе жыць. Зрэшты, гэта твая асабiстая праблема, каторая не тычыцца нi мяне, нi каго iншага з адмiнiстрацыi. Я ж асабiста цябе прасiў не ехаць на тую «Плошчу». I заўважаў, нiчога палiтычнага. Цябе ж нiхто не адлiчыў» – патлумачыў ёй Iгар Пятровiч.

Пасля, быццам бы, змястоўнай i вычарпальнай размовы, Каця не супакоiлась. Не толькi таму, што у яе, не сапсаваным яшчэ жыццём сэрцы, жыве вера у святасць заканадаўства, але i таму, што заробку Кацiнай мамы, па сённяшнiм кошце, не хопiць нават на месячную плату за здымны пакой.

У бюракратычнай краiне галоунае – паперы. Гэта Каця ўсвядомела на усё жаццё. Праз унiверсiтэтскую канцылярыю яна, як грамадзянка, пакiнула заяву на iмя рэктара з патрабаваннем даць ёй пiсьмовы адказ у iнтэрнаце i абгрунтаваць яе высяленне. Наступным крокам будзе лiст у Мiнiстэрства Аховы Здароуя i, калi спатрэбiцца, суд.

«А шосты курс – саамы шчаслiвы i бесклапотны!» – некалi супакойвалi яе старэйшыя калегi.

Аўтар: Дамiнiка Калоша
http://narodny.by/

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Sep 27, 2011:12:01)Адказаць

    Пуск — Панель управления — Язык и ругиональные стандарты — Языки и клавиатура — Изменить клавиатуру — Добавить — Белорусский — Применить.
    Это ли не прозрачно?

  2. Ales (Sep 28, 2011:10:21)Адказаць

    Трымайся, Каця! Героям Слава! ..а ЯНЫ за ўсё адкажуць!