Арцём Ластавецкі трапіў у аварыю (відэа)

Арцём Ластавецкі трапіў у аварыю (відэа)

Маладафронтаўца Арцём Ластавецкага і яго сяброўку зьбіла машына ў Горадні два тыдні таму. Юнак і дзяўчына дагэтуль знаходзяцца ў шпіталі хуткай дапамогі.

Арцём Ластавецкі й Алена Мойская пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе, калі іх нечакана зьбіла машына. Першыя чатыры дні Арцём прабыў у шпіталі без прытомнасьці пад штучным дыханьнем. “Дзьве нагі зламаны ў трох месцах, лёгкае прабіта, але рады, што выжыў,” — апавядае Арцём Ластавецкі.

У дачыненьні да кіроўцы таксоўкі, каторы зьбіў маладых людзей, узбуджана крымінальная справа. Ад супрацоўнікаў міліцыі Арцём і атрымаў відэа, разьмешчанае ніжэй. Гэтай аварыі быў прысьвечаны таксама відэсюжэт на беларускім тэлебачаньні, аднак Арцём пра яго толькі чуў, паглядзець не атрымалася — “4 дні вырублены быў”.

Наведаць Арцёма й Алену можна ў шпіталі хуткай дапамогі ў Горадні.

Арцём Ластавецкі — маладафронтавец з Баранавічаў, стыпендыят навучальнай праграмы імя Кастася Каліноўскага. Пасьля праблемаў на вучобе ў Беларусі быў вымушаны працягваць адукацыю ў Польшчы.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Таня (Nov 13, 2011:17:36)Адказаць

    Бедны Ластавецкі! Баранавіцкім нешта не шанууе — то Ярык быў перакульнуўся ў машыне, калі сеў на папутку, то Арцём зараз..( здаравей хутчэй!

  2. Яўген (Nov 18, 2011:14:11)Адказаць

    Якую нахер Алену!