Аркаім, Эра Вадалея і прочыя задорнавы…

Аркаім, Эра Вадалея і прочыя задорнавы…

У часы праўленьня дзедушкі нашага Алаізавіча, у Трэцім Райху, існавала адна цікавая арганізацыя пад назвай “Анэнэрбэ”, якая ўваходзіла ў ня менш цікавую арганізацыю пад назвай “ϟϟ”.

І займалася яна, у асноўным, тым, што “вывучала старажытную германскую гісторыю й спадчыну продкаў”. Ну, там – паганства ўсялякае, акультызм, ціпа, Шамбала, Атлянтыда, Гіпербарэя, чысьціня арыйскае расы, вось гэта ўсё.

Карацей кажучы, нямецкія вучоныя гістэрычна вышуквалі гістарычныя абгрунтаваньні перавагі арыйцаў над іншымі расамі.
І адным з падмуркаў дадзенай “тэорыі перавагі” і наступнай адпаведнай прапаганды быў знакаміты этнаграфічны трактат “Германія” аўтарства старажытнарымскага гісторыка Тацыта.
Гер Гімлер асабіста ўбачыў у ім пахвальныя водгукі пра сваіх далёкіх продкаў – і ўсё завярцелася.

Высокія, блакітнавокія, з правільнымі рысамі твару; моцныя, адважныя, сапраўдныя ваяры; дысцыплінаваныя, самаадданыя – і ніколі ня зьмешвалі сваю кроў зь іншымі плямёнамі…
Аднак пазьней неяк так атрымалася, што трактат гэны – крыху зусім не пра тое ваабшчэ аказаўся. І, паводле этнаграфічных дасьледваньняў вядомага імпэрскага гісторыка, старажытныя “блакітнавокія й дысцыплінаваныя ваяры” насамрэч нічым асабліва не адрозьніваліся ад тых жа старажытных блакітнавокіх дзікуноў-вікінгаў: жылі ў гаўне па ноздры, бегалі агалцела па лясох з шасьціствольнымі кулямётамі “Venom” наперавес і палявалі на драпежных лазераптараў, як маглі.

А цывілізаваліся яны (як і ўсе астатнія эўрапейскія этнасы) нашмат пазьней – як раз дзякуючы той жа рымскай каляніяльнай экспансіі.
Ды й увогуле, сам Тацыт ніколі ня быў на Бэрліншчыне асабіста, а сьведчаньні прыводзіў са словаў іншых дасьледчыкаў – у фармаце АБС (адна бабка сказала).

Да чаго я гэта ўсё распавядаю й зацеваю тут всё вот эта?
А проста гляджу тут зараз на маскалёў нашых – зь іхным астап@зьдзевшым ужо “рускім мірам”, “брацкімі народамі” і “славянскімі каранямі”… зь вялікарускім этнасам, ісконнай гісторыяй і пасконным саюзным гасударствам… з Аркаімамі, Эрамі Вадалея й прочымі задорнавымі…

З азьвярэлым, ірацыянальным імкненьнем прысабечыць агульную гісторыю, стаць гаспадарамі й дамінаваць, адчуваць сябе старэйшымі, галоўнымі, першымі, вялікімі, найлепшымі…

Гляджу – і думаю…

Aleś Daniłaŭ, facebook

Падзяліцца:

Каментары