Затрыманы Мікола Дземідзенка

Затрыманы Мікола Дземідзенка

5 траўня ў Менску затрыманы маладафронтавец Мікола Дземідзенка. Пра гэта паведаміла Наста Дашкевіч.

Яна распавяла, што Дземідзенка паспеў патэлефанаваць свайму сябру, сказаць, што яго затрымліваюць супрацоўнікі міліцыі, потым тэлефон адключыўся. Сябар таксама выключыў тэлефон. Дзе зараз знаходзіцца Дземідзенка, невядома.

Варта адзначыць, што ў цяперашні час розныя тэрміны адміністрацыйных арыштаў адбываюць каля дзясятка грамадскіх актывістаў, затрыманых да і пасля акцыі апазіцыі ” Чарнобыльскі шлях”, якая адбылася ў Мінску 26 красавіка.

Праваабаронцы расцэньваюць гэтыя затрыманьня як прэвентыўныя напярэдадні старту чэмпіянату сьвету па хакеі.

Паводле Белапан

Падзяліцца:

Каментары