Асцярожна, пярэварацень у пагонах!

Асцярожна, пярэварацень у пагонах!

Віцебскія актывісты «Народнага Аўтаномнага Супраціву» правялі акцыю, у гонар новага прызначэння палкоўніка Яўсеева.

Маладыя людзі зрабілі трафарэты з партрэтам міліцыянта і папярэджаннем для грамадзян быць асцярожнымі. Падчас нанясення трафарэтаў ніхто з удзельнікаў акцыі затрыманы не быў, піша ffight.org.

«Мы проста вырашылі зладзиць «цёплы» прыём Яўсееву. У горадзе і так дастаткова так званых міліцыянтаў, якія як толькі могуць здзекуюцца над нашымі людзьмі. Не хапала яшчэ, каб да іх далучыўся гэты маральны вырадак, які праславіўся на ўсю краіну сваімі «подзвігамі» падчас падаўлення акцый пратэсту. Жыхары Віцебску павінны ведаць, што гэта за чалавек.

Мы зробім усё, каб яго твар стаў вядомыя для простых грамадзян, каб пра яго ўчынкі ведала вялікая частка насельніцтва. Хай ведае, куды прыехаў … », — пракаментавалі акцыю актывісты.

Нагадваем, што 15 чэрвеня Лукашэнка правёў шэраг кадравых перастановак. У выніку Ігар Яўсееў, які кіраваў разгонам мітынгу на плошчы Незалежнасці пасля прэзідэнцкіх “выбараў” 2010 года, акцый «Стоп-бензін» і «маўклівых» акцый у Мінску, стаў начальнікам УУС Віцебскага аблвыканкама.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Кацярына (Jul 23, 2012:19:48)Адказаць

    Сапсавалi столькi маемасцi, хаця псаваць — не будаваць!

  2. Masha (Jul 27, 2012:01:39)Адказаць

    Кацярына, а што Яўсееў людзям здароўе і лёсы сапсуе, гэта нічога? Куды там, кавалак металу на самасвале значна каштоўней за чалавечае здароўе і волю, праўда?