Асцярожна: шлюбы з усходнікамі!

Асцярожна: шлюбы з усходнікамі!

Спецыялісты перасцерагаюць беларусак ад шлюбу з грамадзянамі ўсходніх краінаў. Як паведаміла 13 снежня на пасяджэнні круглага стала загадчыца Мінскага гарадскога дома шлюбаў Надзея Равуцкая, у Беларусі занадта лаяльна ставяцца да жаніхоў з усходніх краін.

Некаторыя жаніхі бяруць шлюб з беларускамі для таго, каб атрымаць від на жыхарства ў краіне. Гэта галоўным чынам грамадзяне Афганістана, Ірана, Ірака, Сірыі, Лівана, В’етнама.

Паводле слоў Равуцкай,

жаніхі з краін Усходу нярэдка бяруць некалькі шлюбаў.

Даведку пра сямейнае становішча і пашпарт для шлюбу мужчыны могуць узяць па месцы жыхарства ў сваёй краіне і ў пасольстве. У выніку яны могуць узяць некалькі такіх даведак і зрабіць некалькі пашпартоў. Прычым даведка аб тым, што мужчына не быў у шлюбе, выдаецца, калі мужчына не меў жонкі ў сваёй краіне. Усе астатнія магчымыя саюзы ў іншых краінах не прызнаюцца ў якасці шлюбаў. Як адзначыла Равуцкая, былі выпадкі, калі нават у Беларусі адзін і той жа мужчына зарэгістраваў некалькі шлюбаў.

Старшыня ГА «Мулат» Марына Ракава заўважыла: жанчыны галоўным чынам не ведаюць, што шлюб, узяты ў Беларусі, не прызнаецца ва ўсходніх краінах, дзе спавядаюць іслам. Там прызнаецца толькі мусульманскі шлюб, і каб узяць яго, жанчыне спачатку неабходна прыняць іслам. Грамадзянкі Беларусі, якія выехалі ва ўсходнія краіны пасля замужжа, не маюць права на дзіця, лёс якога поўнасцю вырашае бацька. Паводле статыстыкі, толькі прыкладна 10% дзяцей, народжаных беларускамі ва ўсходніх краінах, у выпадку скасавання шлюбу бацькоў удаецца вярнуць маці.

Прадстаўнік консульска-прававогаўпраўлення МЗС Беларусі Іван Бондар рэкамендуе жанчынам, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю ў краінах Усходу, звяртацца па дапамогу ў дыппрадстаўніцтва Беларусі, а ў выпадку яго адсутнасці — Расіі. Супрацоўнікі дыпмісіі дапамогуць жанчыне вярнуцца на радзіму, аднак не гарантуюць вяртанне дзіцяці.

Цікавай таксама падаецца інфармацыя аб тым, што кожны чацвёрты шлюб на Беларусі заключаецца з чужынцамі. Аб гэтым паведаміла загадчыца Мінскага гарадскога дома шлюбаў Надзея Равуцкая 13 снежня ў Мінску на пасяджэнні круглага стала, прысвечанага міжнацыянальным шлюбам.

Паводле яе інфармацыі, за 10 месяцаў гэтага года ў Мінску зарэгістраваныя шлюбы з прадстаўнікамі 60 краін. З 382 пар, якія вырашылі звязаць сябе сямейнымі вузамі, 69 шлюбаў былі заключаныя з прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі, 33 — з італьянцамі, 27 — з немцамі, 25 — з туркамі, па 19 — з прадстаўнікамі Ізраіля і Украіны. 14 шлюбаў было заключана з амерыканцамі, па 13 — з англічанамі, ліванцамі і літоўцамі, 12 — з французамі, 10 — з іранцамі, з канадцамі — 7.

Паводле матэрыялаў “Нашай Нівы”

Падзяліцца:

Каментары

  1. Masha (Dec 13, 2011:23:41)Адказаць

    Все правильно! Надо вообще депортировать всех турок, ливанцев, азербайджацев, туркменов и т.д.. Нечего им тут делать, пусть домой едут. Чемодан. Вокзал. Ашхабад. Беларусь для беларусов!

  2. Frontavec (Dec 15, 2011:00:35)Адказаць

    А маскалі? А як жа акупант з Усходу, які прыязджае ў Буларусь як у сваю калонію? За туркамі, чуркамі ды іншымі такога не заўважаецца