АСЦЯРОЖНА, ЛЯЛЬКІ! (Топ-15 прычын затрымання)

АСЦЯРОЖНА, ЛЯЛЬКІ! (Топ-15 прычын затрымання)

Нам ужо так надакучыла гэта апазіцыйнае “крытыканства” у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і КДБ, што мы нарэшце вырашылі разабрацца: як лялькі такі маглі падарваць стабільнасць у РБ? ЗА ШТО?!

15. Восем лялек у адным месцы — несанкцыянаваны мітынг (маўклівая акцыя)

14. Доўгія сукні, хусткі… цыгане?

13. А яны лічацца ў БРСМ?..

12. У лялек не было пры сабе пашпартоў.

11. Лялькі наогул добраахвотна селі ў машыну да трох пацаноў (у штацкім).

10. Лялькі былі атручанымі — міліцыянты ратавалі маці і жонак палітвязняў.

9. На ляльках адпрацоўвалі новыя прыёмы затрымання: захоп, кідок праз бедро…

8. “Якія лялькі? Мы ніякіх лялек не затрымлівалі…”

7. Падчас крызісу Колю не хапае цацак.

6. Насамрэч гэта былі лялькі-“вуду” васьмі выбітных беларускіх чыноўнікаў.

5. З лялькамі правядуць прафілактычную бяседу, перапішуць пашпартныя дадзеныя і выпусцяць.

4. Пры ляльках знайшлі гранатамёт, мачэтэ, восем спальнікаў… — яны ехалі з Украіны дзеля арганізацыі масавых беспарадкаў.

3. Лялькі стануць прадметам гандлю з Еўразвязам.

2. Лялек выкарыстаюць у якасці “жывога шчыта” вакол рэзідэнцыі прэзідэнта падчас народных хваляванняў.

1. А што, ПАТРЭБНАЯ ПРЫЧЫНА?!..

 

 

 

Падзяліцца:

Каментары