Сьвяточныя аватаркі да Дня волі

Сьвяточныя аватаркі да Дня волі

Ствары новы вобраз свайму профілю напярэдадні Сьвята 25 сакавіка!

Сучаснае жыцьцё непарыўна зьвязанае з інтэрнэтам і значную частку справаў мы маем у сеціве. Адпаведна, прысутнасьць у медыя прасторы таксама ўплывае на жыцьцё навакольных.

Нядаўна мы публікавалі ТОП-5 спосабаў аздобіць свой горад да Дня волі. Зараз, у працяг 10 парадаў да 25 сакавіка, раім вам зьмяніць выгляд свайго профілю ў сацыяльных сетках. Для стварэньня сьвяточнага настрою — зьмяніць аватарку ў сацыяльных сецях.

25sakavika-6Давайце сёлета зробім годнае сьвята, пачынаючы ад медыя-прысутнасьці да рэальнай сустрэчы на шэсьці. Мы далучаемся да флэшмобу ў інтэрнэце: мяняем свае аватаркі ў Фэйсбуку, Твітэры і ЎКонтакте на белую іконку з чырвоным надпісам — сваім імем альбо хэштэгам #25sakavika. Усе аватаркі будуць выглядаць падобна, як бел-чырвона-белы сцяг, і будуць унікальнымі адначасова.

Сапраўды, прыемна будзе бачыць такую падрыхтоўку ў медыйнае прасторы, дый такім чынам мы зможам павінашваць нашых сяброў.

Для зручнасьці мы стварылі невялічкі сэрвіс ava.mfront.net — на каторым можна ў адзін клік сгенэраваць сабе простую элементарную аватарку да 25 сакавіка.

Нямала важна, што ў такі віртуальны спосаб мы нагадаем пра сьвята беларусам, якія ўжо забылі, што раней гэты дзень сьвяткаваўся на дзяржаўным узроўні. Або тым, хто зусім ня ведаў пра БНР. Страшна падумаць, але многія з цяперашніх маладафронтаўцаў нарадзіліся ўжо пасля зьмены нацыянальнага сьцяга і герба на ганебным рэферэндуме 14 траўня 1995 г.

Як маеце ідэі або заўвагі, пакідайце ў каментарох.

Гэта наш Дзень волі. Сьвяткуем разам!

Падзяліцца:

Каментары