Бабуля Яўгена Васьковіча дзякуе маладафронтаўцам

Бабуля Яўгена Васьковіча дзякуе маладафронтаўцам

Бабуля палітвязьня Васьковіча перадае падзяку паплечнікам Яўгена за падтрымку. Тамара Уладзіміраўна перадала свой ліст у прэс-службу МФ.

“Паважаная група моладзі «За Волю» і група моладзі «Малады Фронт»! Вялікі Вам дзякуй за віншаванье, клопат, за матэрыяльную і маральную падтрымку, увагу, за званкі з усіх куткоў Беларусі. Жадаю Вам усім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, любові і светлай будучыні.

З вялікай павагаю да Вас, бабуля Жэні — Тамара Уладзіміраўна Васьковіч”

Малады Фронт у сваю чаргу заклікае найдалей актыўна патрымліваць палітычна зьняволеных актывістаў ды іх сваякоў.

Нагадаем, Яўгена Васьковіча асудзілі да сямі год зняволення калоніі ўзмоцненага рэжыму за кінуты ў дзьверы будынку КДБ “кактэйль Молатава”. Пракурор даводзіла, што Яўгена ды паплечнікаў маглі прывесці да знішчэння ўсяго будынка КДБ. Страты маглі скласці блізу двух мільярдаў рублёў. Рэальныя ж страты ад нападу склалі 253 тысячы рублёў, і гэтыя грошы ўжо выплацілі. Яўген Васьковіч на судзе заявіў, што не шкадуе аб учыненым. Ён назваў сябе ліцвінам і дадаў, што яго святы абавязак — бараніць нацыянальныя беларускія каштоўнасці. “За іх я ўмерці гатовы, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная”, казаў хлопец.

Падзяліцца:

Каментары