Бабуля Васьковіча два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука

Бабуля Васьковіча два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука

Бабуля палітвязня, сябра Маладога Фронту Яўгена Васьковіча Тамара Ўладзіміраўна ўжо два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука. 

Апошні ліст ад Яўгена яна атрымала 28 сакавіка, і больш лістоў не прыходзіла. Тамара Ўладзіміраўна таксама не ведае, ці даходзілі лісты каму іншаму. “Я ўжо не ведаю, што і думаць”, — адзначыла бабуля палітвязня.

Нагадаем, што з апошняга ліста стала вядома, што да яго пачалі даходзіць лісты не толькі ад блізкіх сваякоў. У прыватнасці, ён атрымаў шмат лістоў падтрымкі і віншаванняў да Дня Волі, за што выказвае ўсім шчыры дзякуй. Таксама да яго дайшла перадача ад сваякоў, лёс якой доўгі час не быў вядомы.

Яўген таксама патлумачыў прычыну сваёй адмовы ад адваката. Паводле яго словаў, ніякі адвакат яму дапамагчы не зможа, а марнаваць грошы на тое, каб даведацца пра ягоны стан, які ён можа апісаць у сваіх лістах, ён лічыць бессэнсоўным. Пры гэтым Васьковіч адзначыў, што свядома ўзяў свой крыж і будзе несці яго да канца. Калі нехта захоча таксама ўзяць свой крыж у змаганні за вольную Беларусь, гэта будзе вельмі добра, лічыць ён.

Падзяліцца:

Каментары